Старонка:Выбраныя апавяданні (Тургенеў, 1947).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўвайшоў у сталовую. Акяніцы былі зачынены: на круглым стале, пакрытым асляпляльнай белізны абрусам, сярод хрустальных графінаў, напоўненых чырвоным віном, гарэла восем свечак у срэбраных падсвечніках; у каміне весела палаў агонь — і стары, вельмі прыстойны дварэцкі, з вялізнай лысінай, апрануты па англійску, стаяў у пачцівай нерухомасці перад другім сталом, на якім ужо красавалася вялікая супавая міска, абвітая лёгкай, пахучай парай. У сенцах мы прайшлі міма другога шаноўнага чалавека, занятага марожаннем шампанскага — «згодна строгіх правіл майстэрства». — Абед быў, як бывае ў такіх выпадках, надзвычай прыемны; мы рагаталі, расказвалі пра здарэнні, што адбыліся на паляванні, і з захапленнем успаміналі аб двух славутых «угонках». Паеўшы досыць добра, разваліліся мы ў шырокіх крэслах ля каміна; на стале з’явілася аб’ёмістая срэбная чаша, і праз нейкі момант, беглае полымя запалаўшага рому абвясціла нам аб прыемным намеры гаспадара «сатварыць палёнку». — Пётр Фёдаравіч быў чалавек не без густу; ён, напрыклад, ведаў, што нічога так моцна не дзейнічае на фантазію, як роўнае, халоднае і педантычнае святло лямп — таму загадаў пакінуць у пакоі ўсяго дзве свечкі. Дзіўныя поўцені трапяталі па сценах, утвораныя капрызнай гульнёю агню ў каміне і полымем палёнкі; ціхая, надзвычай прыемная ўцеха замяніла ў нашых сэрцах некалькі жвавую вясёласць, якая панавала ў часе абеду.

Размовы маюць свой лёс — як кнігі (згодна лацінскай прыказцы), як усё на свеце. Наша размова ў гэты вечар была нейкай асабліва рознастайнай і жывой. Ад прыватнасцей узвышалася яна да досыць важных агульных пытанняў, лёгка і натуральна вярталася да штодзённасцей жыцця… Пагаварыўшы досыць многа, мы раптам усе змоўклі. У гэты час, кажуць, пралятае ціхі ангел.

Не ведаю, чаму мае таварышы заціхлі, але я змоўк з прычыны таго, што мае вочы спыніліся нечакана на трох запыленых партрэтах у чорных драўляных рамках. Фарбы сцерліся і дзе-ні-дзе пакаробіліся, але твары можна было яшчэ адрозніць. На сярэднім партрэце намалявана была жанчына маладых год у белай сукенцы з карункавымі беражкамі, у высокай прычосцы васьмідзесятых гадоў. Направа ад яе, на зусім чорным фоне быў відаць круглы і тоўсты твар добрага рускага памешчыка гадоў дваццаці пяці, з нізкім і шырокім ілбом, тупым носам і прастадушнай усмешкай. Французская напудраная прычоска вельмі не адпавядала выразу