Старонка:Ветразі (1929).pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ІНЖЫНЭР

Над чарцяжом схіліўся інжынэр,
Над чарцяжом схіліўся нярухома,
Ён на канве,
Нябачанай канве
Ствараў у думках пляны пабудовы.

Нямая ноч за вокнамі лягла
Каля бяссонай лампачкі пагрэцца…
А побач,
На краі дубовага стала
Пусьцілі двух ваўчкоў гарэзьлівыя дзеці.

Адзін ваўчок са шпаркасьцю плянэт
Пісаў кругі, нямераныя часам.
Другі,
Як смоўж на цененькай траве,
Павольна захістаўся.

Вы скажаце:
— Якая справа нам, —
Хады ваўчка напэўна не падлічым,