Старонка:Ветразі (1929).pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Трашчаць дубы авітыя
Стагодняй казкай хваль,
На лесапільні пільна тут
Падвозяць матар‘ял.
Бяскрайнія, бяздонныя
Парывы творчых сіл.
Шырэй за далі сонныя,
Глыбей за небасінь.
Сталёвай
Звонкай коньніцы
Скарыся ўвесь, абшар…
Ня дарма на спаборніцтва
Паклікала душа.
Ня дарма
Між завеямі,
Пад сьцягам барацьбы
Бяз роспачы,
З надзеямі
І паміралі мы.
Мы творцы, людзі, геніі,
Нас творчы дух заве,
Мы творчымі імкненьнямі
Перабудуем сьвет.
Хай шмат,
Хай шмат загінула
На гэтым рубяжы…
Мы лепшымі карцінамі.
Умеем даражыць!

Менск, 27 ліпня 1929 г.

|}