Старонка:Ветразі (1929).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Чуеш, у восенскіх шатах
Клёны гавораць „кахай!“
Хай я сто тысяч — жанаты,
Ты не зважай, не зважай…

Прыдуць другія варункі,
Будзеш далёка — ня плач…
Я і ў лістох пацалункі
Буду табе пасылаць…

1928 г.

|}