Старонка:Ветразі (1929).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Парваныя боты, расхрыстан шынэль,
Ня страшна чырвонаму дальняя мель…
…Далёка, далёка зарніцы гараць…
Ня страшна за справу ў баі паміраць, —
Бо там за кардонам, між рэк і гаёў,
Кляне дзесьці маці нікчэмных паноў.
Нябачна дарогі, туман і туман…
Спаткаўся з чырвоным расійскі улан.
Заплакала куля ў начной цішыні…
Ня ўседзеў расійскі улан на кані:
Зваліўся параненым, — раненым паў,
І роднага брата ў чырвоным пазнаў…
Далёка, далёка ў тумане зямлі
З сьмяртэльнае балі вароны плылі.
А дзесь партызаны між гор і між скал
Вялі да чырвоных тады Калчака.

|}