Старонка:Ветразі (1929).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І на ніве, і ў клеці
Пустата… недарод… неўмалот…
„З-пад чужое рэдакцыі дзеці“
У яе прыбывалі штогод.
Што за проза?!.
І сьлёзна, і горна…
Я міжвольна заплакаць гатоў…
Але што?!.
Ня журыся, Кляшторны,
На закаце юнацкіх гадоў.
І цябе шмат разоў разьлюбілі…
І цябе перасталі любіць…
Перамераны дальнія мілі
І ня трэба ні марыць, ні сьніць.
Недзе там векавая бяроза
Лепш умее каханьне дарыць…
Ты прыпомні жыцьцёвую прозу,
Ты прыпомні далёкія дні…
Ля кастра сінявога сьвітаньня,
У малінава-дымнай цішы,
Яна скажа адвечную тайну,
Зразумелую толькі душы.
Колісь прадзед яшчэ за прыгонам
Тут сьлязамі яе паліваў…
На плакучых галінах з праклёнам
Ён бярозавы гальштук прыдбаў.
А пад вечар і сьлёзна, і горна…
Ад вяльможнага пана загад:
„Ўсю сям‘ю катаваць без разбору,