Старонка:Ветразі (1929).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзеўку сваталі людзі чужыя,
Сівы конь на канюшні ірзаў.
Галасілі вятры да адчаю,
Сумавала асеньняя даль…
Дарагую з другім заручалі, —
Ты радзіму сваю пакідаў.
Без радзімы,
Пад небам чужацкім
За гадамі ляцелі гады,
І гарэзьлівасьць гордай казачкай
Уступала шляхі маладым.
Шмат нязвыклага блудзіць па сьвету,
Шмат зьяўляецца новых імён…
Ты прыехаў на вёску поэтам,
Апрануўшы другі палітон.
І сябе не пазнаў, і зьдзівіўся:
Кожны жук ад цябе уцякаў,
Кожны шпак з перапуду маліўся,
Кожны певень з пуці саступаў,
Не сьмяяліся дальнія мілі,
Ня схіляла вярба галавы…
Прывіталася мілая з мілым
Офіцыйна, далёка, на Вы…
А калісьці яна шкадавала…
Безнадзейна рыдала бяз слоў…
Праклінала,
Сябе праклінала,
І жыцьцё, і няўдалых сватоў.
Муж — гультай,