Старонка:Ветразі (1929).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На падмогу паклікаць салдат“.
Астрыгалі з бярозы убраньне,
Бяз віны катавалі дзяцей…
Нават месяц хаваўся ў тумане,
Назіраючы скаргі людзей…
Дні ішлі…
На бярозе галіны
Адрасталі і зноўку расьлі…
Ад бацькоў пераходзіла к сыну
Векавечная крыўда зямлі.
І нібы неразгаданы клічнік
Над каронай павіс уначы…
Падыйшоў неўзабаве Кастрычнік,
Загулялі на полі мячы.
За адвечную крыўду і сьлёзы
Меч паднялі і бацька, і сын…
Ты з сябрамі ля гэтай бярозы
Партызанскі трымаў карабін.
І цяпер векавая красуня
Так-жа ветла шуміць і шуміць…
Навакол маладое красуе,
Ў Беларусі адменныя дні…
Час ідзе і нярэдка, нярэдка
Саступаем з дарогі другім…
Раскажы, векавечная сьведка,
І пра наша жыцьцё маладым.

|}