Старонка:Ветразі (1929).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Колькі тут сінявымі начамі
Напаткаеш шчасьлівых істот…
Я адзін…
Мо‘ за гэтым і горна,
Але што?! Хіба сьвет у вакне?!
Ня журыся, таварыш Кляшторны,
Ня рыдай аб далёкай вясьне.
Ня рыдай!..
Там пад месяцам недзе,
Дзе склікаецца тайна начэй,
У гаі беларускую лэдзі
Аклікае поэт-салавей.
І яна — векавая бяроза —
Лепш умее каханьне дарыць…
Ты прыпомні юнацкія крозы,
Ты прыпомні далёкія дні.
Помніш тую?!.
Калісьці, калісьці
(Мабыць горна аб тым памінаць)
Вы ля гэтай бярозы кляліся, —
Абяцаліся вечна кахаць.
А пасьля?!
(Хіба вечна каханьне,
Хіба вечна прысяга людзей?) —
Безнадзейная дрож разьвітаньня,
Ракавыя узрыды грудзей:
Вы пашлі… Разышліся… Чужыя…
Ты рыдаў,
Безнадзейна рыдаў…