Старонка:Ветразі (1929).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

МАЯ ЛЮБІМАЯ

Сумна тут у мурох да адчаю,
Здэцца просіцца сэрца ў палі,
Дзе вясна залатымі ключамі
Адмыкае таемнасьць зямлі.
Эх, вясва!. Жартаўлівая казка…
Што папішаш?!. Вядома, вясна…
Нават камень,
Засыпаны камень:
Зварухнуцца прымусіць яна.
Дайце рады!..
На гэтай кватэры
Кот-мурлыка ў зямлю паглядаў,
А сягоньня такім кавалерам
Выглядае.
Ну проста бяда!..
Сьвецкім тонам гарэзьлівым дамам
Спазаранку сьпявае амаль:
„Ваши лапки пахнут ладаном,
А в ресницах спит печаль“,
Сумна тут у мурох да адчаю,
Здэцца сэрца — ня сэрца, а лёд.