Старонка:Ветразі (1929).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мы шукаем чорнай спадчыны, —
Тыя чорныя сьляды,
Дзе жуда нямымі пальцамі
Разбурала гарады.

Там захован сэкрат роспачы…
Мы замкнем надоўга зноў
Чалавецтву шлях да росквіту,
Праўду, веру і любоў.

Зноўку пойдзем з тэй царыцаю
Расьсяваць тугу і дым…
Зараз ноч.. А нам?!. Ня сьпіцца нам!..
Чуеш, шэпчуць правады?!.
...........
Над бясьсільлем сьвету нашага,
Чуеш, зьдзекуюцца зноў…
Асінбудаўскімі маршамі
Сапсуюць дазваньня кроў…

Чуеш радыё-пульсацыі…
...........
А знаходкі ўсё няма…
Недалёка, мабыць, раніца —
Ад ракі плыве туман.


∗          ∗

Зноўку ходзяць… Зноў узрушаны
Ўсе пачуцьці у кагось…
Зноўку шэпчуцца прыдушана,
Захаваўшы ў сэрцы злосьць.