Старонка:Ветразі (1929).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Так памірала здань мінулага
Ў прадсьвітальных рытмах дня.

III

Усхвалёванымі крокамі
Хтосьці мерыць цішыню…
А за вокнамі, за вокнамі
Кліча кот сваю радню.

Крыху жудасна… Узрушаны
Ўсе пачуцьці у кагось…
Хтосьці кашляе прыдушана,
Захаваўшы ў сэрцы злосьць.

— Хто прыціх там быццам мумія?
Хто падпёр пануры дах?!.
— „Чалавек“ і цень мінулага,
І бяскрайняя жуда…

— Што згубілі птахі дальнія —
Праўду, веру ці закон?!.
— Мы шукаем косьці даўняга
На руінах даўніх дзён.