Старонка:Ветразі (1929).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хоць многа лілося людзкое крыві, —
Народны парыў не зламалі
Ніякія танкі суседніх краін,
Ніякія „белыя здані“.

Замоўклі гарматы… І вольнасьці сьпеў
З грудзей міліёнаў паліўся…
Ад жаху, бы ліст, „чалавек“ задрыжэў,
А цень між руінаў стуліўся.