Старонка праверана
Нажы на два бокі.
Расчвартуюць гніласць сэрца,
Боль яго глыбокі.
І выцыдзяць сукравіцу,
І нальюць жывое
Казацкае крыві свежай,
70 Чыстае, святое!
Можа... можа... А між тымі,
Між нажоў, нанова
Рута-мята разаўецца -
Забытае слова,
Маё слова смутку, суму,
Пакорнае богу,
Успомніцца — і дзявоча
Сэрцайка з трывогай
Страпянецца, як рыбанька,
80 І мяне згадае...
Словы мае, слёзы мае,
Раю ты мой, раю!
Спі, Чыгрыне! Няхай гінуць
У ворага дзеці!
Спі, гетмане, покі ўстане
Праўда тут на свеце!
19 лютага 1844
Масква