Старонка:Як Мікіта бараніў сваіх (1917).pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нашае даунейшае беларускае права, мы перасталі быць гаспадарамі у сваей хаці і у нашу хату прышлі чужынцы, дужэйшыя суседзі, і нас, спакон вечных гаспадароу, загналі у цемны куток, заводзячы свае права і свае парадкі. Тагды і сталі яны дражніць нашу мову «брыдкаю», «мужычаю», а дзеля чаго? Дзеля таго, каб мы саромяліся самых сябе ды гарнуліся да іх, да паноу, каб ім лягчэй было даіць нас, як дойную карову.

Яны навучалі дзетак нашых у сваіх школах сьмеяцца з нас і з бацькоу нашых, а мы па цямнаце сваей верылі ім і патуралі. Ні водзін народ на сьвеці ня цураецца свае мовы. І палякі, і маскоуцы, пранцузы і немцы шануюць і любяць сваю мову, адны мы, беларусы, як вырадкі якія, саромеямся роднага слова. Але гэта мінулася. Дзеля таго і настала воля, каб мы схамянуліся і зразумелі, што нас падашуквалі, падманвалі. Дзеля таго і паустала свабода, каб мы вярнулі назад адабранае у нас маскоускімі царамі свае беларускае права, каб у нашым краю зноу, як дауней, запанавала наша родная беларуская мова, тая мова, на якой гадавала нас матка наша і сьпеваем мы песьні нашы. Каб стаць сьвятлейшымі і разумнейшымі, каб ня сьмеяліся з нас добрыя людзі, мы павінны зноу, як дауней, завесьці сваю мову у школах, судох і па усіх установах нашага роднага беларускага краю… А ен кажа ня трэба, — закончыу сваю прамову салдат. —Каго ты там слухау?! Лепш-бы ты галавы свае адрокся, дурніца ты…