Як ніколі, ціха стала…
Апусціўшы галаву,
Цень сваю сасна кідала
На шаўковую траву.
Звонкіх птушак шум крылаты
У кусты пакорна ўцёк:
Пад страхой зялёнай хаты
І не страшны сонцапёк!
Кветкі стомленыя вянуць,
Долу гнуцца каласы.
Шыр малінавай паляны
Просіць срэбнае расы…
|