ме і адсутнасьці ўласных перакананьняў, а на тым, што ён, б. старшыня Грамады, зусім выразна імкнецца зьвязаць лёс беларускага народу з лёсам Савецкіх Рэспублік і Камінтэрну, што ён імкнецца да таго, каб і ў Заходняй Беларусі запанавала дыктатура камуністычнае партыі, каб тут праводзілася такая самая грабежніцкая палітыка адносна сялянскіх масаў, як і там.
Стаўшы на камуністычны бок, ён тым самым памагае душыць нацыянальна—адраджэнскі беларускі рух, і гэтым самым ніхто іншы, як ён, сам узяў на сябе ролю грабара гэтага руху.
Замест таго, каб павясьці барацьбу з тым усім, што робіцца ў „камуністычных“ рэспубліках, замест таго, каб стаць у абароне беларускіх дзеячоў і беларускае культуры—Тарашкевіч разам з сваімі сябрамі стаў на іншы грунт, увайшоў у тыя колы, якія імкнучыся да міравога пажару — папалілі у сабе ўсе маральныя і матэрыяльныя вартасьці.
Ён разам з Камінтэрнам хацеў-бы, каб ува ўсім сьвеце запанаваў такі самы парадак, як і ў Саветах, ад якога стогне большая частка савецкага жыхарства.
Вось як раз да гэтага, а не да чаго іншага, імкнецца і Тарашкевіч з сваею кампаніяй, перакінуўшыся на той бок, стаўшы пад каманду Камінтэрну і здрадзіўшы гэтым самым нашыя нацянальныя ідэалы, аб якіх так многа гаварыў у часы існаваньня Грамады.
Адносіны б. правадыроў Грамады да беларускіх дзеячоў Усходняе Беларусі — зьяўляюцца найлепшым доказам нацыянальнай іх здрады.
Кожны, хто лічыць сябе беларусам, павінен быў падаць свой голас у іх абарону нават і ў тым выпадку, каліб- за гэта ім пагражалі рэпрэсыі. Гэтага голасу ад Тарашкевіча і яго таварышоў мы ня чулі, алё напэўна пачуем нешта іншае…