Гэта старонка не была вычытаная
гэты заварожаны клубочак — ён мяне завядзе да хаты, да маей мамы. Мамка-ж нецярпліва мяне чакае і плача цяпер, пэўна, бедненькая… Ну, трэба-ж худчэй уцякаць адсюль і зрабіць, як казала Баба-Яга. (Кідае клубок на зямлю). Клубочак! каціся-каці — мяне да хаты давядзі! Клубочак! каціся-каці — мяне да хаты давядзі!.. (Клубок коціцца. Дзіця ідзе за ім).
Зьява 4. Два Ліхі (ўбегаюць з розных бакоў).
1 Ліха. Чуу?
2 Ліха. Але!
1 Ліха. Трэба клубок адабраць!
2 Ліха. Трэ‘ напалохаць дзіця!
1 Ліха. Дарогу памыліць!
2 Ліха. Дзіця бяжыць…
1 Ліха. Клубок перад ім…
2 Ліха. Яно за ім…
1 Ліха. Бяжыць, бяжыць…
2 Ліха. Трэ‘ даганяць!
1 Ліха. Клубочак узяць!
1 і 2 Ліха. Хутчэй, хутчэй!
2 Ліха. Я вагністай куляй дарогу перабягу.