Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лаўка, дзяўчына пачула ўсхвалёваныя галасы. Максім гутарыў з сястрою.

— Але, аб ей я думаў у гэтым выпадку ня менш, як аб ім, — казаў стары строга. — Падумай, то-ж яна яшчэ дзіцянё, якое ня знае жыцьця! Я не хачу верыць, што ты хацела-б скарыстаць з дзіцячага няведаньня.

У голасе Анны Міхайлаўны, калі яна адказала, чуліся сьлёзы.

— А што-ж Макс, калі… калі яна… Што-ж будзе тады з маім хлопчыкам?

— Будзь, што будзе! — цьвёрда й панура адказаў стары салдат. — Тагды паглядзім; у кожным выпадку, на ім не павінна ляжаць сьвядомасьць чужога, сапсованага жыцьця… Дый на нашым суменьні таксама… Падумай аб гэтым, Аня, — дадаў ён мягчэй.

Стары ўзяў руку сястры і далікатна пацалаваў у яе. Анна Міхайлаўна схіліла галаву.

— Мой бедны хлопчык, бедны… Лепш-бы яму ніколі і ня сустрачацца з ёю…

Дзяўчына хутчэй згадала гэтыя словы, чым пачула: гэтак ціха вырваўся гэты стогн з вуснаў маці.

Чырвань заліла Эвэлінін твар. Яна, ня хочучы, спынілася на павароце алеі… Цяпер, калі яна выйдзе, дык яны абое ўбачаць, што яна падслухала іх таямнічыя думкі…

Але праз некалькі мігненьняў яна горда падняла галаву. Яна не хацела падслухваць і, у кожным выпадку, не фальшывая саромлівасьць можа затрымаць яе на яе дарозе. Да таго-ж, гэты стары бярэ на сябе вельмі шмат. Яна сама патрапіць распарадзіцца сваім жыцьцём.

Яна выйшла з-за павароту дарожкі і прайшла каля абаіх гаварыўшых, спакойна і з высока паднятаю галавою. Максім з нявольнаю пасьпешлівасьцю падабраў сваю кулю, каб даць ёй даро-