Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тых, хто зьяўляецца, на званіцу. З таго часу гэты эпізод, — як мне здаецца, рашучы ў паказаным пытаньні, — ляжаў на маім суменьні пры кожным новым выданьні майго этюду, і толькі труднасьць брацца ізноў за старую тэму перашкаджала мне ўвясьці яго раней. Цяпер ён склаў самую важную часьць дадаткаў, увайшоўшых у гэтае выданьне. Рэшта зьявілася побач, таму што раз закрануўшы ранейшую тэму, — я ўжо ня мог абмежавацца мэханічнаю ўстаўкаю, і работа ўяўленьня, папаўшага ў ранейшую каляіну, натуральна адбілася і на прылеглых часьцях повесьці.

26 лютага 1898 г.