Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вачыма, аддаючыся паўдрамотнай утоме летняга вечару. Ён забыўся на мінуту, як раптам нечыя лёгкія шагі вывялі яго з драманьня. Ён з неахвотаю падустаў на локаць і прыслухаўся. Шагі супыніліся над узгоркам. Хада была яму незнаёмаю.

— Хлопчык! — пачуў ён раптгм воклік дзіцячага голасу. — Ці ты ня ведаеш, хто гэта тут толькі што іграў?

Сьляпы ня любіў, калі трывожылі яго адзіноту. Праз гэта ён адказаў на пытаньне не асабліва ласкавым тонам:

— Гэта я…

Лёгкі зьдзіўлены воклік быў адказам на гэту заяву, і зараз-жа голас дзяўчынкі дадаў тонам прастадушнага адобраньня:

— Як хораша!

Сьляпы прамаўчаў.

— Што-ж вы не адыходзіце? — спытаўся ён затым, чуючь, што няпрошаная госьця і далей стаіць на месцы.

— Нашто-ж ты мяне праганяеш? — спыталася дзяўчынка сваім чыстым і прастадушна-зьдзіўленым голасам.

Гукі гэтага спакойнага дзіцячага голасу прыемна дзеялі на слух сьляпога; ня гледзячы на гэта, ён адказаў ранейшым тонам:

— Я ня люблю, калі да мяне прыходзяць…

Дзяўчынка засьмяялася.

— Вось яшчэ!.. Глядзеце-ж! Хіба-ж уся зямля твая і ты можаш каму-нібудзь забараніць хадзіць па зямлі?

— Мама загадала ўсім, каб сюды да мяне не хадзілі.

— Мама? — перапытала задумліва дзяўчынка. — А мая мама пазволіла мне хадзіць над ракою…

Хлопчык, з большага расьпешчаны агульнай уступчывасьцю, ня прывык да гэткіх упартых запярэчаньняў. Парыў гневу прайшоў па яго тва-