Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
РАЗЬДЗЕЛ ІII.
I.

Дзякуючы рэжыму, які быў заведзены паводле Максімавага пляну, сьляпы ўва ўсім, дзе гэта было магчыма, быў адданы ўласным натугам, і гэта прынясло самыя найлепшыя рэзультаты. У доме ён не здаваўся зусім бязрадным, хадзіў усюды вельмі пэўна, сам парадкаваў свой пакой, трымаў у вядомым парадку свае забаўкі і рэчы. Апрача таго, наколькі гэта яму было даступна, Максім зьвяртаў увагу на фізычныя практыкаваньні: у хлопчыка была свая гімнастыка, а на шостым годзе Максім падарыў сыноўцу і плахенькага коніка. Маці спачатку не магла сабе ўявіць, каб яе сьляпое дзіця магло езьдзіць конна, і яна называла братаў замер чыстым вар’яцтвам. Але інвалід пусьціў у ход увесь свой уплыў, і цераз два-тры месяцы хлопчык весела паддзыгаў у сядле побач з Іохімам, які камандаваў толькі на заваротах.

Гэткім чынам, сьлепата не перашкодзіла правільнаму фізычнаму разьвіцьцю, і ўплыў яе на моральны склад хлопчыка быў па магчымасьці аслаблены. Для свайго веку ён быў высокі і стройны; твар яго быў крыху бялявы, рысы тонкія і выразьлівыя. Чорныя валасы адценьвалі яшчэ болей бялявасьць твару, а вялікія, цёмныя, мала рухлівыя вочы прыдавалі яму асаблівы выраз, які неяк адразу прыкоўваў увагу. Лёгкая фалдачка над бровамі, прывычка крыху схіляцца галавою ўперад і выраз тужлівасьці, часамі прабягаўшы нейкімі воблакамі па прыгожым твары, — гэта