Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

русь, Іохімаву песьню. Ці ты толькі зразумееш, малы?

— А гэта будзе „хлопская“ песьня? — спытаўся хлопчык. — Я разумею „пахлопску“.

Максім уздыхнуў. Ён быў рамантыкам і калісьці лятуцеў аб новай сечы.

— Эх, малы! Гэта ня хлопскія песьні… Гэта песьні дужага, вольнага народу. Твае дзяды па матцы пяялі іх на сьцяпох па Дняпры, і на Дунаі, і на Чорным моры… Ну, ды ты зразумееш гэта калі-нібудзь, а цяпер, — дадаў ён задумаўшыся, — баюся я іншага…

Сапраўды, Максім баяўся іншага неразуменьня. Ён думаў, што ясныя вобразы песеннага эпосу вымагаюць абавязкова бачыць, каб маглі яны гаварыць да сэрца. Ён баяўся, што цёмная галава дзіцяці ня мець будзе сілы ўсвоіць вобразную мову народнай поэзіі. Ён забыў, што даўнейшыя баяны, што украінскія кабзары і бандурыстыя былі найчасьцей сьляпымі. Праўда, што цяжкая доля калецтва змушала нярэдка браць у рукі ліру або бандуру, каб з ёю жабраваць. Але ня ўсе-ж яны былі толькі жабракі ды рамесьнікі з гугнавымі галасамі, і ня ўсе яны згубілі пагляд толькі пад старасьць. Сьлепата засьцілае той, які мы бачым, сьвет цёмнаю заслонаю, которая, пэўна-ж, кладзецца на мазгі, затрудняючы і прыгнятаючы іх працу, але ўсё такі са спадчынных прадстаўленьняў і з уражаньняў, адтрымліваных іншымі шляхамі, мазгі твораць у цемры свой упасны сьвет, сумны, пануры й цямравы, але не пазбаўлены свайго роду смутнае поэзіі.

ХІІ.

Максім з хлопчыкам сеў на сене, а Іохім лёг на сваю лаўку (гэтая поза найболей адказвала яго артыстычнаму настрою) і, падумаўшы з мінуту,