Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/154

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Паводле абяцаньня ідзеш у Пачаеў?… Для Бога?

— Але, — ціха адказаў юнак.

— Думаеш, што пачнеш бачыць?.. — спытаўся той ізноў з горкаю ўсьмешкаю…

— Бывае, — мягка сказаў стары.

— Даўно хаджу, а не сустрачаў, — панура запярэчыў рабы, і яны зноў пайшлі моўчкі. Сонца паднімалася што раз, то вышэй, відаць было толькі белую лінію шашы, простае, як стралы, цёмныя фігуры сьляпых і наперадзе чорную плямку праехаўшага экіпажу. Затым дарога разьдзялілася. Брычка скіравалася да Кіева, сьляпыя ізноў зьвярнулі дарогаю на Пачаеў.

Хутка з Кіева прышло ў сядзібу пісьмо ад Максіма. Ён пісаў, што абодва яны здаровыя і што ўсё ўстройваецца добра.

А ў гэты час трох сьляпых пасоўваліся ўсё далей і далей. Цяпер усе ішлі ўжо згодна. Наперадзе, усё гэтак-жа сама пастукваючы палкаю, ішоў Кандыба, якнайлепей ведаўшы дарогі і пасьпяваўшы ў вялікія сёлы на сьвяты і кірмашы. Народ зьбіраўся на стройныя гукі маленечкага аркестру, і ў Кандыбінай шапцы так і глядзі пазвоньвалі монэты.

Хваляваньне і перапуд на твары ў юнака даўно зьнікла, уступаючы месца іншаму выразу. З кожным новым шагам насустрэчу яму ліліся новыя гукі невядомага, шырокага, неахопнага сьвету, зьмяніўшага цяпер гультайны і люляльны шорхат ціхае сядзібы… Сьляпыя вочы расшыраліся, шырыліся грудзі, слых яшчэ завастраўся; ён пазнаваў сваіх таварышоў, дабрадушнага Кандыбу і жаўцёвага Кузьму, доўга брыў за скрыпучымі вазамі чумакоў, начаваў у сьцяпу каля агнёў, слухаў гоман кірмашоў і рынкаў, пазнаваў гора, сьляпое і не, — ад якога няраз балюча сьціскалася ў яго сэрца. І дзіўная рэч — цяпер ён знаходзіў у сваёй