Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чатку ён не зьвяртаў увагі на сьляпое дзіцянё, але пасьля дзіўная сходнасьць лёсу хлопчыка з яго ўласным зацікавіла дзядзьку Максіма.

— Гм… але, — задумліва сказаў ён аднаго разу, коса пазіраючы на хлапчанё, — гэты малы таксама інвалід. Калі злажыць нас абодвух разам, дык мо’ і выйшаў-бы адзін лядачы чалавечак.

З той пары яго пагляд пачаў спыняцца на дзіцяці ўсё часьцей і часьцей.

IV.

Дзіця нарадзілася сьляпым. Хто вінаваты ў яго няшчасьці? Ніхто! Тут ня толькі ня было і ценю чые-нібудзь „злое волі“, але нават самая прычына няшчасьця схована недзе ў глыбіні таямнічых і складаных працэсаў жыцьця. А тымчасам пры кожным паглядзе на сьляпога хлопчыка матчына сэрца сьціскалася ад вострага болю. Пэўна-ж, яна пакутавала ў гэтым выпадку, як маці, адбіцьцём сынавай хваробы і цёмным прадчуцьцём цяжкое будучыны, якая чакала яе дзіцянё; але, апрача гэтых прадчуцьцёў, у глыбіні сэрца маладой жанчыны шчаміла гэтак сама і сьвядомасьць, што прычына няшчасьця ляжала ў постаці грознае магчымасьці ў тых, хто даў яму жыцьцё… Гэтага было даволі, каб маленечкая істота з прыгожымі, але сьляпымі вачыма зрабілася цэнтрам дружыны, бесьсьвядомым дэспотам, з найменшым капрызам якога лічылася ўсё ў хаце.

Невядома, што з часам выйшла-б з хлопчыка, настроенага да беспрадметнае злосьці сваім няшчасьцем і ў якім усё, што было вакол яго, імкнулася разьвіць эгоізм, калі-б дзіўны лёс і аўстрыяцкія шаблі ня змусілі дзядзькі Максіма пасяліцца ў вёсцы, ў дружыне сястры.

Прысутнасць у хаце сьляпога хлопчыка паступова і неадчувальна дала дзеяльнай думцы скалечанага ваякі іншы кірунак. Ён усё таксама пра-