Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/124

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ідзеце, — сказаў ён ёй загадна. — Я зараз.

Шагі сьціхлі, толькі Эвеліна, прапусьціўшая ўперад Анну Міхайлаўну, засталася, прытуліўшыся да сьцяны і затаіўшы дух.

Сьляпыя лічылі сябе адзінокімі на вежы. Некалькі сэкундаў яны стаялі, нялоўкія і нярухомыя, да чагось прыслухваючыся.

— Хто тут? — спытаўся затым званар.

— Я…

— Ты таксама сьляпы?

— Сьляпы. А ты даўно асьлеп? — спытаўся Пётра.

— Нарадзіўся гэткім, — адказаў званар, — вось другі ёсьць у нас, Раман — той сямёх гадоў асьлеп… А ты ноч ад дня адрозьніць можаш?

— Магу.

— І я магу. Чую, сьвітае. Раман ня можа, яму ўсё-такі лягчэй.

— Чаму лягчэй? — жыва спытаўся Пётра.

— Чаму? Ня ведаеш чаму? Ён сьвет бачыў, сваю матку помніць. Зразумеў ты: засьне ўночы, яна да яго ў сьне і прыходзіць… Толькі яна старая цяпер, а сьніцца яму ўсё маладая… А табе ці сьніцца?

— Не, — глуха адказаў Пётра.

— То-то не. Гэта бывае, калі хто асьлеп. А хто ўжо так нарадзіўся !..

Пётра стаяў хмурны і пацямнеўшы, быццам на твар яго напаўзла хмара. Бровы ў званара таксама раптам падняліся высока над вачыма, у якіх віднеўся гэтак знаёмы Эвэліне выраз сьляпое пакуты…

— І то грашыш не аднойчы… Госпадзі, Стварыцель, Божая Маці Прачыстая!.. Дайце вы мне хоць у сьне адзін раз сьвет-радасьць убачыць…

Твар яго дзергануўся сударгаю, і ён сказаў з ранейшым жаўцёвым выразам: