Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

навекі загубіў сваю неспакойную схізматычную душу, затое „Кантракты“ адбываліся з меншымі скандаламі, і шмат якія шляхетныя матулі кінулі турбавацца аб долі сваіх сыноў.

Аўстыякі, як відаць, таксама моцна зазлавалі на дзядзьку Максіма. Час ад часу ў Кур’ерку, з давён каханай газэце паноў-абшарнікаў, спаміналася ў рэляцыях яго імя ў ліку адчайных гарыбальдыйскіх таварышоў, аж пакуль аднаго разу з таго самага Кур’ерка паны не даведаліся, што Максім упаў разам з канём на полі бітвы. Разьюшаныя аўстрыякі, даўно ўжо, як відаць, вастрыўшыя зубы на заўзятага валынца (якім ледзь што не адным, як думалася яго земляком, трымаўся яшчэ Гарыбальды), пацялі яго, як капусту.

— Блага скончыў Максім, — сказалі сабе паны і прыпісалі гэта спэцыяльнаму заступніцтву сьв. Пётры за свайго намесьніка. Максіма лічылі памёршым.

Аднак-жа аказалася, што аўстрыяцкія шаблі ня мелі спрыту выгнаць з Максіма яго ўпартую душу, і яна засталася, хаця і ў моцна папсованым целе. Гарыбальдыйскія забіякі вынясьлі свайго дастойнага таварыша з бою, аддалі яго кудысь у шпіталь, і вось, праз некалькі гадоў, Максім неспадзявана зьявіўся ў дом свае сястры, дзе і застаўся.

Цяпер яму было ўжо не да дуэляў. Правую нагу яму зусім адрэзалі, і праз гэта ён хадзіў на кулі, а левая рука была пашкоджана і прыдавалася толькі на тое, каб сяк-так апірацца на кій. Дый наагул ён зрабіўся сур’ёзьнейшы, ўціхаміріўся, і толькі калі ні калі яго востры язык дзеяў так сама спрытна, як некалі шабля. Ён больш ня езьдзіў на „Кантракты“, рэдка зьяўляўся ў кампанію і большую часьць часу праводзіў у сваёй бібліятэцы, чытаючы нейкія кнігі, пра якія ніхто нічога ня ведаў зя выняткам прыпушчэньня, што