Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
РАЗЬДЗЕЛ VІ.
I.

На другі дзень Пётра прачхнуўся рана. У пакоі было ціха, у хаце таксама не пачынаўся яшчэ рух дня. У вакно, якое заставалася адчыненым на-нач, улівалася з саду сьвежасьць раньняга раньня. Ня гледзячы на сваю сьлепату, Пётра якнайлепей адчуваў прыроду. Ён ведаў, што яшчэ рана, што яго вакно адчыненае — шорхат галін разьлягаўся выразна і блізка, нічым неаддалены і няпрыкрыты. Сягоньня Пётра адчуваў гэта асабліва ясна: ён ведаў нават, што ў пакой глядзіць сонца, і што калі ён выцягне руку ў вакно, дык з кустоў пасыплецца раса. Апрача таго, ён чуў яшчэ, што ўся яго істота перапоўнена нейкім новым, нязьведаным адчуваньнем.

Некалькі мінут ён ляжаў у пасьцелі, прыслухваючыся да ціхага шчабятаньня нейкае птушкі ў садзе і да дзіўнага пачуцьця, нарастаўшага ў яго сэрцы.

„Што гэта было са мною?“ — падумаў ён і ў тое-ж мігненьне ў яго памяці празьвінелі словы, якія яна сказала ўчора, увечары, каля старога мліна: „Няўжо-ж ты ніколі ня думаў аб гэтым?.. Які ты дурны!..“

Але, ён ніколі аб гэтым ня думаў. Яе блізкасьць давала яму насалоду, але да ўчарашняга дня ён не ўсьведамляў сабе гэтага, як мы не адчуваем паветра, якім дыхаем. Гэтыя простыя словы ўпалі ўчора ў яго душу, як падае з вышыні