Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жае гармоніі, і ў гэткія мінуты слухачы трупелі ад чаканьня. Але, не пасьпеўшы падняцца, мэлёдыя раптам падала з нейкім жаласным маракаваньнем, быццам хваля, што рассыпалася ў пену і кропелькі, і яшчэ доўга зьвінелі, заміраючы, ноты горкае здуменнасьці і пытаньня.

Сьляпы сьціхаў на мінуту, і зноў у салёне стаяла цішыня, што парушалася толькі шэптам лісьцьця ў садзе. Чары, апаноўваўшыя слухачоў і заносіўшыя іх далёка за гэтыя скромныя сьцены, руйнаваліся, і маленькі пакоік стуляўся вакол іх, і ноч пазірала да іх у цёмныя вокны, пакуль, сабраўшыся з сіламі, музыка не ўдараў ізноў па клявішах.

І ізноў гукі крапчэлі і шукалі чагось, паднімаючыся ў сваёй паўнаце, вышэй, мацней. У неазначальны перазвон і гоман акордаў упляталіся мэлёдыі народнае песьні, зьвінеўшай то каханьнем і сумам, то ўспамінам аб мінулых пакутах і славе, то маладою ўдаласьцю разгулу і надзеі. Гэта сьляпы прабаваў выліць сваё пачуцьцё ў гатовыя і добра знаёмыя формы.

Але й песьня сьціхала, дрыжучы ў цішыні маленькага салёну тою-ж самаю жаласнаю нотаю нявырашанага пытаньня.


ХІІ.

Калі апошнія ноты дрыганулі няясным нездаволеньнем і жальбаю, дык Анна Міхайлаўна, зірнуўшы ў сынаў твар, убачыла на ім выраз, які паказаўся ёй знаёмым; у яе памяці стаў сонечны дзень даўняе вясны, калі яе дзіця ляжала на беразе ракі, прыдушанае вельмі яснымі ўражаньнямі ад узбуджаючай вясьнянай прыроды.

Але гэты выраз заўважыла толькі яна. У салёне падняўся шумны гоман. Стаўручэнка-бацька