Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

43. Прыповесьць аб хцівым гаспадару.

Лук. XII, 13—31.

Адзін з слухачоў зьвярнуўся да Хрыста з такою просьбай: „Вучыцель! скажы брату майму, каб падзяліўся са мною спадчынай“. Гасподзь, які заўсёды адхіляў ад Сябе ўсялякія справы дзяржаўныя ці грамадзкія і які пры кожным выпадку падкрэсьліваў, што „Царства Маё ўнутры вас ёсьць“, адказаў яму: „Хто паставіў Мяне судзіць ці дзяліць вас“? Пасьля гэтага, зьвярнуўшыся да народу, пачаў наагул гаварыць аб хцівасьці, на якую, відаць, хварэў той чалавек. „Сьцеражэцеся хцівасьці — кажа, — бо жыцьцё чалавека не залежыць ад дастаткаў, якія мае“. І сказаў ім такую прыповесьць.
„Адзін багаты чалавек меў добры ўраджай у полі, і ён разважаў сам з сабою: што мне рабіць? Няма куды злажыць дабро маё. Хіба вось што зраблю: разьбяру гумны мае і пабудую большія, і зьбяру туды ўвесь хлеб мой і ўсё дабро маё. І скажу душы маёй. душа! шмат дабра ляжыць у цябе на многія гады: еш, пі, весяліся“. Але Бог сказаў яму: „Неразумны! У гэтую ноч душу тваю возьмуць у цябе: каму-ж дастанецца тое, што ты прыдбаў?“ „Так бывае з тым, — дадаў Гасподзь на заканчэньне прыповесьці, — хто зьбірае скарбы для сябе, а ня ў Бога багацее“.
І сказаў вучням Сваім: „Не клапацецеся дзеля душы вашай, што вам есьці, ні дзеля цела, у што апрануцца: душа большая за ежу, і цела — за адзежу. Усяго гэтага шукаюць людзі гэтага сьвету: ваш жа Айцец ведае, што вам гэтае патрэбна. Перш за ўсё шукайце Царства Божага, а тое ўсё прыдасца вам“.

44. Прыповесьць аб знойдзенай авечцы і блудным сыне.

Лук. XѴ, 3—7, 11—32.

Фарысэі, якія хваліліся, што ведаюць закон, хаця і не разумелі яго, часта дакаралі Хрысту, што Ён прыймае грэшнікаў і есьць з імі. Гасподзь на гэ-