Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каз на гэтае пытаньне Іісус Хрыстос сказаў такую прыповесьць.
„Нейкі чалавек ішоў з Ерусаліму ў Ерыхон і папаўся разбойнікам, каторыя зьнялі з яго вопратку, ранілі яго і пайшлі, пакінуўшы яго на дарозе ледзь жывым. Але вось — здарылася — ішоў тою дарогаю адзін сьвяшчэньнік. Ён бачыў няшчаснага, аднак прайшоў міма. Таксама і лявіт, быўшы на тым месцы: падыйшоў, паглядзеў і прайшоў міма. Самаранін-жа нейкі, ідучы, угледзіў яго і зьлітаваўся: перевязаў яму раны, памазаў алеем і віном, пасадзіў яго на свайго асла і прывёз ў заезд, і паклапаціўся аб ім. А на другі дзень, ад’яжджаючы, выняў два дынары, даў гаспадару заезду і сказаў яму: „Даглядай яго і, калі выдасі што балей, я, вярнуўшыся, аддам табе“.
Пасьля гэтага Іісус Хрыстос спытаўся ў законьніка: „Як ты думаеш, хто з гэтых трох быў бліжні таму, што папаўся разбойнікам?“ Ён сказаў: „Той, што зьлітаваўся над ім“. Тады Іісус Хрыстос сказаў яму: „Ідзі і ты рабі гэтак“.

42. Іісус Хрыстос адведвае сям‘ю Лазара.

Лук. X, 38—42.

Ведаючы, што ня прыйшоў яшчэ час і што было небясьпечна заставацца ў Ерусаліме, Іісус Хрыстос з вучнямі Сваімі пакінуў горад і пайшоў у Bіфанію — вёску недалёка ад Ерусаліму, на процілежным схіле гары Элеонскае. У Віфаніі жыў з сваімі дзьвюма сёстрамі, Марфай і Марыяй, Лазар, якога Гасподзь называў Сваім другам. Да іх вось і зайшоў цяпер Іісус Хрыстос з Сваімі спадарожнікамі. Старшая сястра Марфа пачала клапаціцца, каб пачаставаць гасьцей, а малодшая Марыя села ля ног Іісусавых і слухала словы Яго. Заклапочаная, Марфа ўзбурылася на сястру і, зьвярнуўшыся да Госпада, сказала з дакорам: „Госпадзі! ці ж Цябе не ўзрушае, што сястра мая адну мяне пакінула прыслужваць?