Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чына, што стаяла пасярэдзіне. Тады Іісус Хрыстос, падняўшыся і ня бачачы нікога, апрача жанчыны, сказаў ёй: „Жанчына! дзе твае абвініцелі? Ніхто з іх не асудзіў цябе?“ — Яна адказала: „Ніхто, Госпадзі!“ Іісус тады сказаў ёй: „Я не асуждаю цябе: ідзі і больш не грашы“.
Гасподзь не дараваў грэшніцы яе грэх, бо калі-б дараваў, дык сказаў бы: «даруюцца табе грахі твае“, як казаў у іншых выпадках.
„Ідзі і больш не грашы“ значыць: калі ня будзеш больш грашыць, дык ня будзеш адказваць і за ранейшыя свае грахі; калі-ж йзноў пачнеш грашыць, дык будзеш пакарана і за грахі, за якія раней ня была асуджана.

40. Чудоўнае аздараўленьне сьляпога ад нараджэньня.

Іоан. ІX, 1—41.

Неяк, выходзячы з храму, Гасподзь спаткаў сьляпога ад нараджэньня. Плюнуўшы на зямлю, Гасподзь зрабіў з сьліны балота, памазаў ім вочы сьляпому і сказаў: „Пайдзі, умыйся ў купальні Сілаам“. Той пайшоў, умыўся і стаў бачыць.
Гэта было ў суботу. Між фарысэямі пачалася спрэчка аб Іісусе Хрысьце: адны абураліся, чаму Ён не захоўвае сьвятасьці суботы, іншыя хацелі дайсьці, якою сілаю творыць чуды. Паклікалі бацькоў, каб даведацца, як сталася, што іх сын стаў відучым. Напасьледак спыталіся ў самога аздароўленага, кажучы: „Аддай славу Богу: мы ведаем, што Чалавек Той грэшнік“. — „Ці Ён грэшны, ня ведаю, — адказаў аздароўлены, — а ведаю толькі, што я быў сьляпы, а цяпер бачу. Калі-б Ён ня быў ад Бога, дык ня мог-бы нічога тварыць». Пачуўшы гэта, Гасподзь сказаў аздароўленаму: «Ці верыш ты ў Сына Божага?“ Той жа адказаў: «А хто Ён, Госпадзі, каб мне верыць у Яго?“ Іісус сказаў яму: «І ты бачыў Яго, і Той, што гаворыць з табою — гэта Ён“. — Тады аздароўлены сказаў: „Верую, Госпадзі“, і пакланіўся Яму.