Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ный моли́твами Бг҃оро́дицы, Свѣтода́вче, сла́ва Тебѣ̀.

Ты зьмяніў вобраз Свой на гары, Хрысьце Божа, паказаўшы вучням Тваім славу Тваю, колькі маглі яе ўспрыняць. Хай і нам, грэшным, па малітвах Багародзіцы, зазьзяе сьвятло Тваё вечнае. Святладаўча, слава Табе.

37. Вучэньне Іісуса Хрыста аб пакорнасьці і дараваньні крыўдаў.

Mат. XVIII, 1—35; Mp. IX, 33—50; Лук. IX, 46—48.

Між Апосталамі аднаго разу ўзьнялася спрэчка, хто з іх найбольшы. Іісус Хрыстос, бачачы іх помыслы, сказаў Ім: «Хто з вас хоча быць першым, хай будзе з усіх апошнім і ўсім слугою». І ўзяўшы малое дзіця, паставіў яго перад Сабою і сказаў ім: «Праўду кажу вам: калі не пераменіцеся і ня станеце, як дзеці, ня ўвойдзеце ў Царства нябеснае. Бо хто ўмаліцца, як гэтае дзіця, той будзе найбольшы ў Царстве нябесным. І хто прыйме гэтае дзіця ў імя Maë, той Мяне прыйме, а хто прыйме Мяне, той прыйме Паслаўшага Мяне. А хто спакусіць аднаго з такіх малых, веруючых у Мяне, таму лепш было-б, каб павесілі яму на шыю камень мельнічны і ўтапілі ў бяздоньні мора. Глядзеце-ж, не пагарджайце ніводнага з такіх малых, бо Ангелы іх y нябёсах заўсёды бачаць Твар Айца Майго нябеснага“.
Неяк Ап. Пётр спытаўся ў Іісуса Хрыста: „Колькі разоў дараваць брату майму, які грашыць супроць мяне?“ Іісус Хрыстос адказаў яму: „Не да сямёх, а да семдзесят разоў па сем“, і вытлумачыў гэта прыповесьцю, як адзін даўжнік, якому цар дараваў яго вялікі доўг, адмовіўся дараваць малы доўг свайму прыяцелю, праз што той быў укінуты ў вастрог. Цар, калі даведаўся аб гэтым, паклікаў да сябе жорсткага даўжніка і кажа яму: «Злы раб! я дараваў табе ўвесь доўг, бо ты прасіў мяне. Ці не павінен быў ты дараваць свайму прыяцелю? І раззлаваўся цар і загадаў перадаць яго мучыцелям, пакуль не заплаціць усяго доўгу».