Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўленая словамі Госпада, самаранка пабегла ў места, пакінуўшы нават вядро сваё, і там казала ўсім: „Пайдзеце, паглядзеце Чалавека, які рассказаў мне ўсё, што я рабіла. Ці ня Хрыстос гэта?“ Жыхары Cіхару пайшлі да Іісуса і прасілі Яго пабыць у іх. Ён прабыў там два дні, навучаючы іх словам Сваім. Многія ўверавалі ў Яго, кажучы жанчыне: „Верым ужо не дзеля тваіх расказваньняў, а дзеля таго, што самі чулі і даведаліся, што гэта ёсьць праўдзівы Збавіцель сьвету — Хрыстос“.

18. Чудоўны лоў рыбы.

Лук. V, 1—11.

Стаяў Іісус Хрыстос на беразе Галілейскага возера і вучыў народ. Народ ціснуўся да Яго, каб чуць слова Божае. Каб было зручней, Іісус Хрыстос увайшоў у адзін човен на возеры, які быў Сіманаў, і прасіў яго крыху адплыць ад берагу. Сеўшы Іісус Хрыстос пачаў вучыць народ з чаўна.
Калі перастаў вучыць, кажа Іісус Хрыстос Сіману: „Адплыві на глыбіню і закінь сеці твае дзеля лову“. Сіман (з ім былі яшчэ Якаў і Іоанн, сыны Завядзеевы) адказаў: „Настаўнік! Мы лавілі ўсю ноч і нічога не злавілі; але па слову Твайму закіну яшчэ сеці“. Закінулі, і злавілі такое мноства рыбы, што нават прарывалася сетка. Дзеля таго, што рыба ўся не зьмяшчалася, яны далі знак сябром, што былі на другім чаўне, і прасілі памагчы ім; сябры пад’ехалі і разам напоўнілі абодва чаўны, так што сряы пачалі залівацца вадой. Гэта ўзапраўды было чуда. Вялікі страх апанаваў Сімана і ўсіх быўшых з ім. Сіман у вялікім узварушэньні прыпаў да кален Іісусавых і сказаў Яму: „Выйдзі ад мяне, Госпадзі, бо я чалавек грэшны“. Гасподзь заспакоіў Сімана і сказаў яму: „Ня бойся, ад сяньня будзеш лаўцом чалавекаў“. Пасьля гэтага Сіман, Якаў і Іоанн, выцягнуўшы абодва чаўны на бераг, пакінулі ўсё і пайшлі за Ім, каб ужо больш не пакідаць Яго.