Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мі, І таму мала непакоіліся. Але калі Яго ня было доўга — прайшоў ужо дзень дарогі — тады пачалі трывожыцца і рашылі вярнуцца ў Ерусалім. Тры дні шукалі яны Яго па горадзе, і вось знайшлі ў храме. Іісус сядзеў сярод вучыцялёў, слухаў іх і Сам пытаўся ў іх. Усе слухаўшыя дзівіліся з розуму Яго і з адказаў — такую нязвычайную выяўляў Ён мудрасьць.
«Дзіцятка! што Ты зрабіў з намі? Вось бацька Твой і Я з вялікаю тугою шукалі Цябе», сказала Марыя.
Ён адказаў на гэта: «Нашто Вам было шукаць Мяне? Ці-ж вы ня ведалі, што Мне трэба быць у тым, што належыць Айцу Майму?» Бацькі не зразумелі гэтых слоў, хаця Марыя і захавала іх ў сэрцы Сваім.
Узяўшы Іісуса, Іосіф і Марыя пайшлі ў свой родны Назарэт. Тут Іісус рос розумам ды ў ласцы ў Бога і людзей. І быў паслухмяны Маці Сваей і бацьку Свайму.

10. Іоанн Прадцеча і ягоная пропаведзь.

Мат. III, 1—12; Мр. I, 1—8; Лук. III, 1—18; Іоан. I, 6—8.

Жывучы адзін у пустыні, Іоанн праводзіў свой час у малітве і посьце. Ён насіў жорсткую вопратку з вярблюдовага валосься, падперазаўшыся скураным паясом, і еў толькі дзікі мёд ды акрыды (род саранчы, — казулькі, якія і цяпер ядуць бедныя арабы ў Палестыне). Калі Іоанну было 30 гадоў, ён, па загад, Божаму, выйшоў з пустыні і пачаў навучаць людзей як трэба жыць, каб годна спаткаць Хрыста Збавіцеля, і заклікаў, каб пакаяліся ў сваіх грахох. «Пакайцеся, — казаў Іоанн, — бо надыходзіць царства Божае». Шмат людзей з усяе Юдеі і Ерусаліму прыходзіла паслухаць Іоанна. Усе спавядалі перад ім грахі свае. Тых, якія каяліся, ён хрысьціў у рацэ Іардане, чаму і празвалі яго Хрысьціцелем.
Бачачы, што за Іоаннам ідзе шмат народу, пай­шлі паглядзець і паслухаць новага Прарока і началънікі юдэйскія. Іоанн сустрэў іх грозным абвінаваль-