Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

хутка раскладаліся). Дамоў мудрацы хацелі вярнуцца праз Ерусалім, памятаючы загад Ірада, але ва сьне зьявіўся ім Ангел Гасподні, які сказаў, каб ішлі ў сваю краіну іншаю дарогаю. Між гэтым жорсткі Ірад, не дачакаўшыся мудрацоў і баючыся, каб нованароджаны Цар з працягам часу не адабраў ад яго царства,

Пакланеньне валхоў (магаў).

выдаў загад забіць у Віфлееме і яго аколіцах усіх хлопчыкаў да двох гадоў; Ірад лічыў, што між іншымі будзе забіты і Хрыстос. Ваякі споўнілі загад Ірада і, як кажа паданьне, перабілі до 14.000 дзяцей мужчынскага роду.
Вялікае гора і плач агарнуў жыхароў тых ме-