Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тым горадзе, скулъ паходзілі яго дзяды. Язэп і Марыя, якія паходзілі з роду Давідавага, пайшлі ў горад Давідаў — Віфлеем, блізкі да Ерусаліму. У са­мым горадзе яны не маглі знайсьці сабе прыпынішча, бо было шмат народу, — таму, як людзі бедныя,

Ражаство Іісуса Хрыста.

прыпыніліся за горадам, у пячоры, куды пастухі заганялі на нач і ў непагоду свае стады. І вось тут, апоўначы, Найсьвяцейшая Дзева Марыя нарадзіла Сына Свайго Первенца, спавіла Яго і палажыла ў ясьлі з сенам.