Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Калі Дзева Марыя падрасла, яна разам з іншымі дзяўчынамі пачала вучыцца граматы і рукадзельля. Малітва і чытаньне сьв. Пісаньня былі самымі любымі Яе заняткамі. Пры храме Дзева Марыя жыла да 14 гадоў. Пасьля таго Ёй, па закону, трэба было або вярнуцца да бацькоў, або выйсьці замуж. Але бацькі былі ўжо памёршы, а замуж яна дала абяцаньне Богу не выхадзіць. 3 гэтае прычыны сьвяшчэньнікі заручыл! сірату, як бы нявесту, з яе сваяком, — таксама з царскага роду Давіда, — старым 80-гадовым Іосіфам (Язепам), чалавекам бедным, па рамяству цесьлем, які ўсім ведамы быў з свайго набожнага жыцьця. Ен быў удаўцом і меў дарослых дзяцей. Жыў у Назарэце. Там з ім засталася жьщь па заручынах і Дзева Марыя. Яна ўзяла на сябе дагляд ўбогае гаспадаркі Язэпавае. Язэп апекаваўся аб Дзеве Марыі, як аб сваёй роднай дачцы, Марыя-ж у сваю чаргу даглядала яго, як роднага бацьку.

3. Зьяўленьне ангела сьвяшчэньніку Захарыі і прадказаньне аб нараджэньні Іоанна Прадцечы.

Лук. I, 5—25.

У той час жыў у зямлі юдэйскай набожны сьвяшчэньнік Захарыя з жонкаю сваёю Елізаветаю, сваячкаю Дзевы Марыі. У іх, як і ў Якіма і Ганны, да старасьці ня было дзяцей. Аднаго разу, калі Захарыя, спаўняючы сваю чаргу ў храме Ерусалімскім, рабіў падчас службы Божай каджэньне ў сьвяцілішчы, а ўся маса народу малілася ў прытворы, зьявіўся За­харыі Ангел Гасподні. Захарыя вельмі спалохаўся (у жыдоў зьяўленьне ангела прадказвала блізкую сьмерць). Ангел сказаў яму: „Ня бойся, Захарыя, бо выслухана малітва Твая перад Богам, і жонка твая Елізавета народзіць табе сына і дасі яму імя — Іоанн. Ён будзе вялікі перад Госпадам і многіх з сыноў Ізраіля наверне да Яго. Іоанн будзе тым чалавекам, з духам і сілаю Ільлі, які прыгатовіць людзей да су-