Старонка:Сцэнічныя творы (1917).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

[Пільна углядаецца, другім голасам]. Што гэта? Ці ні абманываюць мяне мае старыя вочы? Як падобен гэты паніч да майго Васіля!.. Божэчка! ды гэта-ж мой Васіль! Гэта — ён, ён! [Кідаецца да яго]. Васіль! Васіль! Сонейко маё!

Дзяўчына. Ах, Божэ! Якая мілая старушка і як яна бедна! Вася! гэта твая маці?

Васіль. [У замешанню]. Адступіся, старая, ні стой на дарозі! [Ласкавей]. Ты абмылілася, старэнькая: я ні ведаю цябе.

Маці. Васілька, Васілёчак! Ты зірні мне у вочы, зірні, саколік, хоць адзін мамэнцік. Падымі твой капялюшык: на галованцы тваёй над праваю броўкаю ёсьць маленькі шрамок. Помніш, Васілёк, ты маленькім бегаў па лаве, аступіўся, скінуўся на землю і упаў галованькай на чэрапок, с катораго елі мешаніну куры. (Працягае руку, каб зьняць капялюш).

Васіль. [Хапае за руку]. Прэч рукі, шалёная кабета! Ты забрудзіш мне капялюш. Чаго прывязалася, старая? Прыстань да багатаго — ён больш дасьць табе! [Дастае партманэт, вымае срэбраную манэтку] На, вазьмі старая, і ідзі з Богам!

Маці (хавае назад рукі). Я ні жабрачка, сынок, і ні прашу у цябе міласьціны. Я на цябе ўсё аддала: набытак свой і здароўя ні шкадавала свайго, каб вывясьці цябе у людзі. Ты унь якім стаў прыгожым панічом і хочэш адкупіцца срэбраным кружком! (Закрывае рукамі твар і ціха плача].

Дзяўчына. За што ты пакрыўдзіў сваю бедную матку?

Васіль. Я ні знаю яе, гэта проста жабрачка.