Старонка:Сцэнічныя творы (1917).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

думкі і развязываю язык. Ні наладзіцца справа, клічуць мяне, і я усіх пагаджу… Скажы ж, чалавечэ, ці маю я права на пашану людзкую?

Антось. (Круціць галавою). Складна гаворыш, як у сьцяну лепіш. Была у мяне рыжая сучка, то і тая так ні брэхала (рагочэ) Эх, Антось, Антось! Раскідаеш ты залатыя слоўкі, але хто зьбярэ іх? Паслухайця-ж мяне, мае прыхільныя прыяцелькі. Быў на сьвеці музыка-дудар. І меў ён дудку, ды такую прыўдалую і так яна жаласна іграла, што без плачу ніхто ні мог яе слухаць: такое сэрцо улажыў у яе дудар. Дык заўсюды іграла яна жаласна. А калі хто хацеў весялейшых сьпеваў, то для тых у дудку укладалі другое сэрцо… Ці была гэта дудка шчасьліва?.. Ты адбірала у мяне маё сэрцо, наліваючы вантробы мае гэтаю атрутаю… Чуеш ты? Я клічу у сьведкі гэту сляпую ноч, гэты лес адвечны, месячык ясны і далёкія зоры: будзь ты праклята! На вечныя векі праклінаю цябе, чортава служка!.. У апошні мой час вы прышлі насьміхацца з мяне. Вам мала насьміхання над цэлым маім жыццем. (З ні сваёю сілаю вырываецца з рук селян, і як пружына кідаецца на здань і падае на дол… Пачынае світаць, у лесі шарэе. Антось ляжыць, ні варушыцца. Габрусь і Рыгор падбегаюць да Антося).

Рыгор. Дзядзька, дзядзька!

Габрусь (у дзікім страху) Ніжывы! (Антось ляжыць ніцма. Габрусь і Рыгор стаяць паобапал, пазіраюць адзін на другога).

ЗАСЛОНА.