Старонка:Сцэнічныя творы (1917).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ка, і вы разам з ёю!

Антось. А ці ні здаецца вам, сынэ мае, што мы ні па тэй дарозе ідом, га? (Усе узіраюцца на дарогу).

Рыгор. Здаецца — тая, а можа і ні тая!

Габрусь. (З усьмешкою). А ці ні ўсё роўна нам? Мы даўно бадзяемося ні па тых дарогах, кудою ходзяць добрыя людзі.

Антось. Унь куды гне, злодзяй! (Бье злёгка па яго плечу). Ты праўду кажыш сын мой: сышлі нашы калёсы з калеінаў. Ну, і чорт іх бяры: як ні пакоцяцца, а за манапольку зачэпяцца. [Сьпевае.]

«Ой хадзем да дому, Зарэжам ката,
Ні скажам нікому, Бо наш кот — сірата.»

Габрусь [Злосна]. Ні вый ты, дзядзька: ваўкоў яшчэ пасклікаеш.

Антось. Гэ, брат, цяперашнім сьветам лепш з ваўкамі жыць, чым з людзьмі, бо што цяпер чалавек? Ноль! пацяруха!

Габрусь. Ну, годзі, годзі! Пойдзем, дзядзька!

Антось. [Штось успомніўшы]. Стой! стой! А я такі склічу ваўкоў, паваблю іх! Колісь, брат стражнікаваў, с князямі на мядзьведзяў хадзіў. О-о-о! [Бяжыць з дарогі у гушчар і вые па-воўчы, згарнуўшы кулаке ў трубу. Габрусь і Рыгор слухаюць. Антось вые, як воўк: вые доўга, сперша ціха, потым ўсё усіляе голас і канчае страшным, жудасным завываннем].

Габрусь і Рыгор [разам]. Кінь, дзядзька, бо ні добра слухаць — німа чаго жартаваць з імі.

Антось. (Сумна). І воўк у лесі ні хочэ адгукнуцца мне.

Габрусь. [Цягне Антося за рукаў]. Ну, хадземо,