Старонка:Піятуховіч Колас.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

якая захована ў душы беларуса, якая разьліта у вабячых вока хварбах і тонах беларускай прыроды. Поэта, напр., рысуе вясну, і ў яго:

Глядзіць прыветна з неба сонца,
Як-бы матулька на дзяцей.[1]

Кожны самы дробны прадмет прыроды ўзварушывае ў сэрцы поэты настроі, поўныя ласкі і пяшчотнасьці. Для краскі, адзінока растучай у глушы, усімі забытай, у поэта находзіцца ласкавае, шчырае слова прывітаньня:

Краска мілая мая,
Госьця веснавая!
Як ты хораша цьвіцеш
Тут, ў глушы, любая...
Краска, красачка мая,
Mілae стварэньне!
Што-ж на тварыку тваім
Легла задумленьне?...[2]

Адзінока растучы на ніве жытні колас ускалыхівае ў душы поэты цэлы рой думак і пачуцьцяў: гэты колас для яго сымболь сіроцтва, трагэдыі пяшчотнага сэрца, якое мае патрэбу ў супольнасьці і не сустракае гэтай супольнасьці:

Ные сірацінка,
Плача каласок,
Плача, што няма з кім
Думку разьдзяліць,
Нудную галоўку
Ціха прыхіліць
Да другой галоўкі,
Да другіх грудзей,
Без канца шаптацца
Ў цішыне начэй.[3]

Падобна народнай поэзіі, муза Я. Коласа з асаблівай пяшчотнасьцю спагаданьнем ня раз у іншых мейсцах вяртаецца да гэтай тэмы: поэта любіць рысаваць сіроцтва душы, не знаходзячай сабе ласкі і прывітаньня сярод людзей. Успомнім Сымона Музыку, Кастуся з «Новай зямлі», Юрку з апавяданьня «Злучыліся». У прыродзе ўвагу поэты гэтак сама асабліва спыняюць на сабе прадметы адзінокія: адзінокая хвоя[4], закіданае трэва[5]. адзінока растучая вярба[6], апошні лісток[7]. Усё гэта для поэты сымбалі духоўнага адзіноцтва, сіроцтва. Але ня толькі мукі закінутасьці і не падзеленых думак і пачуцьцяў рысуе беларускі пясьняр. Яго сэрца шырока раскрываецца і для радасьці супольных шчасьлівых перажываньняў. Але муза Коласа і тут застаецца пэўнай сама сабе: поэта рысуе нам каханьне Сымо-

  1. Песьні жальбы. Вільня 1910, стр. 13.
  2. Я. Колас. Водгулье. Менск. 1922, стр. 43 і 44.
  3. Песьні жальбы. Вільня 1910, стр. 42.
  4. Родныя зьявы. Вільня 1914, стр. 213 і 214
  5. іbldem, стр. 233.
  6. Водгульле. Менск 1922, стр. 48.
  7. іbіdem, 46.