Старонка:Пракленашы (1913).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яго сяліба, маліўся, плакаў, убіваўся, прасіў пракленашаў дараваць яму віну, але нішто ні памагала, ніхто не адзываўся на яго стогны. З вялікай бяды ён саўсём асунуўся і запьянстваваў.

На запусты крэпкі стаяў мароз. Якуб добра пагрэўшыся гарэлкай вельмі сумрачны вышоў с карчмы. Якімі думкамі у гэту пару была занята галава Якуба, што задумаў рабіць і куды ісьці, ніхто ні цікавіўся. Толькі на заўтра пайшлі усякіе гаворкі, калі знайшлі яго прымёржшым праміж двух каміняў на ляду тэй самай крыніцы, пры якой ён, як думаў Донька, знайшоў грошы. Галава яго была апушчэна над цёкшай вадой, а сам ён, здавалася, быццам жаліўся крыніцы на сваю долю.

Так кончылося незавідное жыцьцё Якуба Курачкі.

∗     ∗

На мейсцы згарэўшых Стырбляў ніхто не будаваўся; стаяць тут толькі сталетніе вяз ды ліпа, пажар каторым не зашкодзіў. З другога боку тож адмянілася: карчму пярун спаліў, а на мейсцы вёскі Кавалькоў, нейкі пан пабудаваў двор. Толькі адна крыніца, мейсцэ сьмерці Якуба Курачкі, не зьміняіць выгляд;