Старонка:Праграма беларускай мовы для народнае школы (1941).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

II. Граматыка і правапіс.

Першапачатковае вывучэньне граматыкі ідзе ад агульнага назіраньня над сказам да назіраньня над яго элемэнтамі, паасобным славам, часьцінамі мовы, часткамі слова і г. д. Як падрыхтоўка да вывучэньня граматыкі ў II кл. даецца знаходжаньне ў сказе слоў, якія адказваюць на тое ці іншае пытаньне й абазначаюць прадмет, прымету, дзеяньне. Разглядаецца дапасаваньне слоў у сказе з пастаноўкай пытаньняў да гэтых слоў. Апрача практычнага знаёмства з пабудовай сказу ў III кл. даецца знаёмства з асноўнымі зьявамі фанэтыкі і марфалёгіі. Праграма IV клясы завяршае вывучэньне асноўных элемэнтаў граматыкі. Із складанага граматычнага матэрыялу бяруцца тыя элемэнты, якія памагаюць ажыцьцёвіць практычныя мэты — прышчапіць сьвядомыя адносіны да фармальнага боку мовы, дапамагчы правільнасьці пабудовы сказу і палягчаць засваеньне правапісу.

У V—VII клясах ужо ідзе сыстэматычнае, грунтоўнае вывучэньне пэўных граматычных тэмаў, у выніку якога вучні павінны атрымаць асноўныя паняцьці аб уласьцівасьцях роднае мовы, сьвядомыя адносіны да граматычных фактаў мовы.

Вывучэньне граматыкі ідзе адначасова з практыкаваньнямі ў граматычным разборы і пісьмовых працах аўтаграфічнага зьместу. Граматычны разбор праводзіцца ўвесь час, пачынаючы з малодшых клясаў аж да канца навучаныня. Граматычны разбор адыгрывае важную ролю у навучаньні правапісу: пісьмовыя практыкаваньні, як сьпісваньне, папераджальныя дыктанты, праводзяцца на падставе граматычнага аналізу тэксту з мэтай папярэджаньня памылак, ён уваходзіць амаль ува ўсе граматычныя і артаграфічныя прыктыкаваньні і адначасова зьяўляецца адной з лепшых форм паўтарэньня пройдзенага і кантролю ведаў вучняў.

III. Разьвіцьцё мовы.

Заняткі адносна разьвіцьця мовы зьяўляюцца сыстэматычнай працай, якая праводзіцца праз увесь час навучаньня поруч з іншымі відамі заняткаў. У малодшых асноўная накіраванасьць працы зводзіцца да імкненьня «разьвязаць язык» у дзіцяці, даць яму магчымасьць укласьці свае думкі ў пэўную слоўную форму. Як спосабы