Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

гляду можна было палічыць каменчыкамі. І вось раптам адно такое цельца рушылася, павярнулася і лопнула, у шчыліне зьявілася палоска жаўтаватай зеляніны, якая пацягнулася да сонца. Усьлед за першым павярнулася, лопнула другое цельца, потым трэцяе,

— Гэта насеньне! — выклікнуў Кавор.

На ўсім бачным прасторы, пад яркімі сонечнымі праменьнямі адно за адным рухаліся і лопаліся маленькія цынамонавыя цельцы.

З кожным момантам зьяўлялася новае жыцьцё, і ў той час, як адны цельцы толькі што лопаліся, другія ўжо пераходзілі да чарговай ступені разьвіцьця. У глебу апушчаліся зьвілістыя карэньні, угару ўзьнімалася орыгінальная вострая пупышка. І праз некалькі хвілін уся глеба навакол балёну ўжо была пакрыта невялічкімі расьлінамі, якія нястрымана цягнуліся да сонца і раскідваліся ва ўсе бакі.

Расьліны шпарка разьвіваліся. Пупышкі набухалі, нечакана рашчыняліся і выкідвалі цэлыя снапкі дробных вострых лісткоў. Лісткі варушыліся, рассоўваліся і з нявыказанай шпаркасьцю расьлі перад нашымі вачыма. Гэтыя расьліны сапраўды рухаліся, і хаця іхныя рухі былі больш павольнымі, чым рухі земных жывёл, але ў нас на зямлі я ня ведаю ніводнай расьліны, якая рухаецца, разьвіваецца з такою шпаркасьцю. Лісткі расьлі настолькі шпарка, што, здавалася, быццам яны паўзуць уперад. Цынамонавая абалонка насеньня зморшчылася і потым зьнікла з той-жа шпаркасьцю. Калі вам даводзілася зімою, у марозны