Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Ꙗ҆́кѡ твоѐ є҆́сть цр҇тво, и҆ сла́ва, во вѣ́ки. А҆ми́нь. Бо Тваё ёсьць царства і сіла і слава на векі. Амінь.

Насꙋ́щныйнеабходны для існаваньня, штодзенны. Да́ждьдай. Дне́сьсягоньня. До́лгидаўгі, грахі. Лꙋка́выйзлы, благі, ліхі, хітры. Ꙗ҆́кѡбо, дзеля таго што.

Малітва гэтая называецца Гасподняю, бо так маліцца навучыў вучняў Сваіх Сам Гасподзь наш Іісус Хрыстос.

Ѻ҆́тч҃е на́шъОтча наш (Айцец наш).

И҆́же є҆сѝ на небесѣ́хъКаторы ёсьць у нябёсах.

Да свѧти́тсѧ и҆́мѧ твоѐ. Гэтымі словамі мы просім Бога, каб памог утрымаць сьвятое Яго імя ў розуме і сэрцы, каб даў нам жыць паводле Ягоных законаў, праслаўляючы Госпада ўсім жыцьцём Сваім.

Да прїи́детъ цр҇твїе Твоѐ. У гэтых словах мы просім, каб Бог памог нам быць праўдзівымі хрысьціянамі, каб міласьць Ягоная была з намі і кіравала сэрцы нашыя на дабро, да вечнаго шчасьця.

Да бꙋ́детъ во́лѧ твоѧ̀, ꙗ҆́кѡ на нб҃сѝ и҆ на землѝ. Тут мы просім Айца Нябеснага, каб памог Ён нам выпаўніць на зямлі Яго сьвятую волю, як на нябёсах выпаўняюць яе Ангелы.

Ꙗ҆́кѡазначае тут „як“.

Хлѣ́бъ на́шъ насꙋ́щный да́ждь на́мъ дне́сьг. ё. дай нам неабходное для жыцьця, як ежу, адзежу, памешканьне, таксама і неабходнае для душы.

И҆ ѡ҆ста́ви на́мъ до́лги на́шѧ, ꙗ҆́коже и҆ мы̀ ѡ҆ставлѧ́емъ должникѡ́мъ на́шымъ. Значыць — даруй нам даўгі нашыя, як і мы даруем даўжніком нашым. Пад даўгамі разумеюцца тут грахі. Даўжнікамі нашымі завуцца людзі чым-колечы вінаватыя перад намі, напрыклад, крыўдзячыя нас, прыціскаючыя і наагул робячыя нам прыкрасьці.