Рыгор маўчаў і цяжка ўздыхаў. Па яго муках можна было разумець, як дораг быў яму брат і як цяжка была разлука з ім.
— «Рыгорка, сынок мой!» наўзрыд плакала маці: «атчураўся ты хаткі, атчураўся нас старых, атчураўся.
— Не сусім жэ зьехаў Янук, дасьць Бог, верніцца ў здароўі. Пакінь, сынок, думкі, пакінь, нехай ужо я, ведама, маці, а ты патужыў, патужыў — ды і годзе.»
— «Не, мамка! Не так лёгка забыцца яго. Ніхто ня зможэ пазнаць маей мукі, якую піраношу я с таго часу, як пакінуў нас Янук. Ніхто ня ведае, які цяжар залёг у сэрцы маім. С таго момэнту, як зачыніліся дзверы за ім, зачынілася жыцьцё для мяне. Німашака мейсца ў хаце, хоць у лес уцекай. Што ноч бачу яго цень вось у гэтым кутку с худымі ўваліўшаміся грудзьмі». Страх, як баюсь, каб чаго не здарылася з ім. І нашто ён разлучыўся з намі? няўжо там, куды ён зьехаў, спаткае родных бацькоў і брата. Не! Усюды будзе чужы, хоць і спаткае прыяцелёў, але ня шчырых».
Так гамонючы з бацкамі, ён хадзіў па хаце, прыгнуўшы галаву, каб не крануць столь, і яго сажанёвая фігура наводзіла страх.
Посьле гэтаго на заўтра Рыгор знік і толькі праз колькі дзён варочаўся назад.
Ідучы шляхам, толкі мінуў прыгуменьня, аж угледзіў, як нясліся к іх вёсцэ с канчукамі у руках стражнікі.
Зацікавіўся ён і угрыннём панёсся, што было духу, за імі. Дарогай. напаткаў суседку Дзеркачыху і тая з большага растлумачыла яму, што была ў панскім лесі парубка, і вось, у часе спрэчкі, пан, стрэліў у Хвалея, а той, сьмешкаў не пазнаўшы, як стрэліў калком, то ўжо пан і дамоў ня здалеў ісьці, а патхапілі служкі і павялі. Ну, ведама, клікнулі стражнікаў.
Ведаючы, які канец будзе з гэтай бойкі, ён, ня помнючы рынуўся далей. Тут яго вачам зьявілася дужа нудная сцэна.