Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/110

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

3-ці голас.

Я сяджу сабе у кума…

5-ты голас, (перэпыняючы).

Гэта-ж пояс свой ён мае.

4-ты да 5-го.

Я с табою прытрымаю,
А хай хто яго развяжа.

3-ці голас.

На вяроўцэ ўсё раскажэ.

(Адвязываюць пояс; пасыпаліся з запазухі кускі смолкі).

1-шы голас.

Во, во! гляньце, чым прасьвіста
Ратаваў усіх нас чыста.

Колькі галасоў.

Нават смолка для патпалкі…

3-ці голас.

Пэўне мае і запалкі.

(Валакуць і прыціскаюць Сама плячыма к ігрушы, закручываюць рукі назад і зьвязываюць іх на другім баку ігрушы).

Сам.

Ратаваці бег с папару
Усіх чыста ат пажару.

1-шы голас.

Хай да дня тут перастое, —
Там убачым, што якое…