Старонка:Дуброўскі.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

маёнткаў вышэйпісанымі ** 113-ю душамі (якіх па цяперашняй... рэвізіі вызначана ў тым сяльцы ўсяго 186 душ) з зямлёй і з усімі ўгоддзямі ўладае без усялякіх падмацаванняў вышэйпісаны гвардыі паручык Андрэй Дуброўскі, чаму, прыкладаючы да прашэння тую сапраўдную купчую, дадзеную бацьку яго прадаўцом Спіцыным, просіць, адабраўшы ўспамянуты маёнтак з няправільнага ўладання Дуброўскага, аддаць па прыналежнасці ў поўнае яго Траекурава распараджэнне. А за несправядлівае яго прысвойванне, з якога ён карыстаўся атрымліваемымі прыбыткамі, па ўтварэнні аб іх належачага дазнання, палажыць з яго, Дуброўскага, належны паводле закону ўзыск і якім яго, Траекурава, задаволіць.

Па учыненні-ж ** земскім судом па гэтаму прашэнню доследаў, адкрылася: што ўспамянуты цяперашні уласнік спрэчнага маёнтка гвардыі паручык Дуброўскі даў на месцы дваранскаму засядацелю растлумачэнне, што падуладны яму цяпер маёнтак, які знаходзіцца ў азначаным сяльцы Кісцянёўцы, 186 душ з зямлёй і ўгоддзямі, астаўся яму ў спадчыну пасля смерці бацькі яго, артылерыі падпаручыка Гаўрылы Еўграфава сына Дуброўскага, а яму дайшоўшае па куплі ад бацькі гэтага прасіцеля, раней былога правінцыяльнага сакратара, а пасля калежскага асэсара Траекурава, па даверанасці, дадзенага ад яго 17... года жнівеня 30 дня, засведчаным у ** павятовым судзе, тытулярнаму саветніку Грыгорыю Васільеву сыну Собалеву, па якім павінна быць ад яго на маёнтак гэты бацьку яго купчая, бо ў ёй якраз сказана, што ён, Траекураў, увесь атрыманы ім па купчай ад канцылярыста Спіцына маёнтак, 113 душ з зямлёй, прадаў бацьку яго, Дуброўскага, і належачыя па умове грошы, 3200 рублёў, усе дарэшты з бацькі яго без звароту атрымаў, і прасіў успамянутага давярыцеля Собалева выдаць бацьку яго сказаную купчую. А тымчасам бацьку яго ў той-жа даверанасці, з прычыны выпадку выплаты усёй сумы, уладаць тым пакупным у яго маёнткам і распараджэнне мець да гэтай купчай, як сапраўднаму ўласніку, і яму, прадаўцу Траекураву, надалей, і нікому ў той маёнтак ужо не уступацца.

Але калі іменна і ў якім прысуцтвеным месцы гэтая купчая ад паверанага Собалева дадзена яго бацьку, яму, Андрэю Дуброўскаму, невядома, бо ён у той час быў у самым малалецтве, і пасля смерці яго бацькі гэтай купчай адшукаць не мог, мяркуе, што ці не згарэла яна з іншымі паперамі і маёмасцю ў часе быўшага ў 17... годзе ў доме іх пажару, аб чым вядома было і насельнікам таго паселішча. А што гэтым маёнткам