Перайсці да зместу

Старонка:Дружчыц Палажэньне Літоўска-Беларускай дзяржавы пасьля Люблінскай вуніі.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

скага-Беларускага прызнае існаваньне Літоўска-Беларускай дзяржавы і пасьля вуніі і акт вуніі лічыць дагаворам, злучаўшым дзьве дзяржавы ў саюз (з сваімі ўрадамі, уласным войскам, правамі ўстановамі і межамі і пасьля Люблінскай вуніі).

Такога-ж прыблізна погляду трымаецца і проф. Леонтович, які прызнае, што аб‘яднаньне, утворанае Люблінскай вуніяй, ня мела характару поўнай інкорпарацыі Літвы з Польшчай, не адмяняла па сутнасьці старой політычнай і адміністрацыйнай самастойнасьці, якой карысталася Літоўска-Беларускае княства да Люблінскай вуніі. Як і раней, княства жыло па свайму праву, кіравалася сваёю самостойнай сыстэмай вышэйшых і ніжэйшых адміністрацыйных і судавых органаў, мела сваё аддзельнае войска і здавальняла грамадзянскія патрэбы з свайго ўласнага бюджэту[1].

З новых рускіх дасьледчыкаў па гісторыі Літоўска-Беларускай дзяржавы проф. І. І. Лаппа яшчэ болей выразна стаў на такі-ж шлях. Свой погляд на існаваньне самастойнага вялікага княства Літоўска-Беларускага проф. І. Лаппа выявіў ужо тым, што разглядае яго асобную гісторыю пасьля Люблінскай вуніі у сваім творы: ״Великое княжество Литовское за время от заключения Люблинской унии до смерти Стефана Батория (1569-1586) (Опыт исследования политического и общественного строя. Том первый С. Петербург. Типография И. Н. Скороходова 1901). Разглядаючы Люблінскую вунію проф. Лаппа прыходзіць да вываду "отдельности княжества от короны ясно сознаваемой и поляками и литовцами XVI столетия“. Існуюць радам ״отдельные литовские и отдельные польские дела“ і цікавасьці у палякаў да ўласна літоўскіх спраў, а ў літоўцаў да польскіх ня было пасьля зацьверджаньня акту вуніі. На сойме палякі і літоўцы маюць сваіх асобных ураднікаў. Галасы літоўскім паном радным раздае літоўскі марашалак, польскім—польскі. Пакуль існавала соймавае значэньне літоўскіх урадаў, да тых часоў у літоўскага народу ўсягды перад вачамі існавалі відзімыя і датычныя для кожнага знакі асобнасьці Літвы і Польшчы. Яны былі як-бы маякамі, якія асьвятлялі літоўскаю асобнасьць. Гэтая сьвядомасьць асобнасьці Літоўска-Беларускай дзяржавы падтрымлівалася існаваньнем доўгі час асобнай літоўскай монэты, а асабліва асобнай мовы, заставаўшайся мовай законаў і юрыдычнага жыцьця да канца XVII веку. Захоўваючы ״русский язык“ (ведама-беларускі) у сваіх законах, каралеўскіх распараджэньнях і судах, Літва абараняла і сваю асобнасьць ад кароны. Разам з моваю ахранялі сьвядомасьць Літвою свае асобнасьці і яе ўнутраныя урады і парадкі, утвораныя звычаем і старыной і стаяўшыя пад абаронай літоўскага Статуту. Старыя звычайныя парадкі захоўваліся, і захаваньне старыны ў дзяржаўным і грамадзянскім укладзе было нават уведзена ў політычны прынцып княсства. Калі захаваньне політычнай старажытнасьці было прынцыпам, аабвешчаемым літоўскім урадам у XIV і XV стагодзьдзях, то яно заставалося і ў наступныя часы незалежнага ісйаваньня Літоўска-Беларускага княства, як заставалася і ў эпоху, наступіўшую пасьля Люблінскай вуніі 1569 году, і Літва зрочна абараняла сваю старажытнасьць.

Люблінская вунія высьветліла эгозім палякоў да Літвы актам аннексіі Падлесься і Украіны. Самы акт пераходу гэтых зямель ад Літвы да Кароны ў 1569 г. зьнішчае магчымасьць лічыць Літву і Польшчу адзінай дзяржавай. Інакш гэта адарваньне ня мела б ніякага сэнсу, гэта было-б простым перакладаньнем з аднэй кішэні ў другую. Самы факт адарваньня ад княства багатых зямель выклікаў сярод грамадзянства Літоўска-Беларускага княства пачуцьцё глыбокага

  1. Леонтович—Сеймы и сеймики в Великом Княжестве Литовском. (Журн. М. Н. Пр. 1910, № 3, стр. 50-51).